14 ліпеня 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся ўрачысты паўфінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
Сёлета творчы праект прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі і аб'яднаў таленавітых дзяцей і моладзь з усіх куткоў нашай краіны.
У гэтым годзе за права выступіць у фінале змагалiся 28 лепшых удзельнікаў – пераможцы рэгіянальных адборачных тураў. Юныя чытальнікі прадэманстравалi сваё майстэрства, выконваючы творы беларускай класічнай літаратуры, у тым ліку творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Слонiмскi раён
i Гродзенскую вобласць на конкурсе прадставiла вучанiца 10 класа ДУА "Жыровiцкая сярэдняя школа Слонiмскага раёна" Бякрэнь Юлiяна, якая адзначана дыпломам лаурэата конкурсу.
Дзякуем Юлiяне, а таксама яе кiраўнiку - Адамчык Наталлі Аляксандраўне!