Перейти к основному содержанию
  • Восстановить пароль

Меню учётной записи пользователя

  • Войти
  • RU
Государственное учреждение образования "Жировичская средняя школа Слонимского района""

Основная навигация

  • Главная
    • Лицензирование
    • Цели, задачи. Устав
    • История и традиции
    • Режим работы. Структура
    • Руководство
    • Библиотека
    • Материальная база
    • Политика в отношении персональных данных
    • События. Достижения. Итоги
    • Противодействие коррупции
    • Профсоюз
    • Попечительский совет
    • Музеи учреждений образования
  • Новости
    • Нормативные правовые акты
    • Вышестоящие организации
    • Личный прием
    • Обращения
    • Электронное обращение
    • Служба «Одно окно»
    • Административные процедуры
    • «Горячая линия»
    • «Прямая телефонная линия»
    • Каникулы в учебном году
    • Расписания
    • Профильное обучение
    • Трудовое обучение
    • НИКО
    • ЦТ и ЦЭ
    • Экстернат
    • Правила внутреннего распорядка
    • Деловой стиль одежды
    • Профориентация
    • Цели, задачи, план
      • ОО «БРСМ»
      • ОО «БРПО»
      • Отчеты о проведенных мероприятиях общественных объединений
      • Региональные карты помощи несовершеннолетним
      • Страница педагога-психолога
      • Страница педагога социального
      • Телефоны экстренной психологической помощи
      • Профилактика насилия в семье
      • Цени свою жизнь
      • Анонс мероприятий. информация о проделанной работе
      • Профилактика половой неприкосновенности несовершеннолетних
      • Нормативное правовое обеспечение
      • Мероприятия военно-патриотической направленности в учреждении образования
      • Цель, задачи, план
      • Профориентационная работа
    • Поезд Памяти
    • Организация свободного времени учащихся
    • ШАГ (Школа Активного Гражданина)
    • 6 школьный день
    • Волонтерская деятельность
      • Волонтерский отряд "Исток"
      • Отчеты о проведенных мероприятиях волонтерских отрядов
      • Тимуровский отряд "ДоброТворцы"
    • "Уважая мудрость"
    • Профилактика наркозависимости
    • Правовой вестник
      • МЧС
      • Правила безопасности
      • Безопасность на каникулах
      • Безопасный Интернет
    • Спорт для всех
    • Служба здоровья
    • Туристко-экскурсионная деятельность
    • Профориентация
    • Родительский университет
    • Платные образовательные услуги
    • Социальные гарантии
    • Организация питания
    • Прием в 1 класс
    • Оздоровление
      • Лагерь "Солнышко"
    • Структура методической сети
    • Аттестация
    • Областной центр эффективных педагогических практик
    • Карта сайта
    • Гостевая книга
    • Отзывы и комментарии

Кожная пятніца - роднае, сваё!

Строка навигации

  • Главная
  • Кожная пятніца - роднае, сваё!
09.01.2026 #ДзеньБеларускагаСлова

"Шануй сваю мову, свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта вялікі скарб...Толькі тады чалавек вольны, калі мае ўсё сваё ", - пісаў Змітрок Бядуля.  
У першы дзень рэспубліканскага праекта "ДзеньРоднагаСвайго" вучні ДУА "Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна " прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", з асаблівай павагай і пяшчотай аднесліся да беларускай паэзіі і на перапынках паміж урокамі чыталі велічныя радкі з вершаў класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў

16.01.2026 #Топ-10БрэндаўБеларусі

16 студзеня, пятніца пад дэвізам "#Топ-10 БрэндаўБеларусі", якая стала працягам рэалізацыі рэспубліканскага праекту "Кожная пятніца - роднае, сваё". Сёння вучні ДУА "Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна "ўзгадалі як традыцыйныя брэнды Беларусі, так і сучасныя (ад прадуктаў харчавання і адзення да ІТ-кампаній). Сапраўды, многія  брэнды Беларусі  карыстаюцца вялікай папулярнасцю  не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Каб праверыць, наколькі  добра ведаюць нашы вучні  беларускія тавары, была праведзена інтэрактыўная гульня “Зроблена ў Беларусі”, падчас якой  школьнікі ўспомнілі такія беларускія брэнды, як Элема, Санта Брэмар, Атлант, Гефест, кандытарскія фабрыкі “Спартак” і “Камунарка” і многія іншыя беларускія тавары, якія годна прадстаўляюць нашу краіну на сусветным рынку.

 

 

23.01.2026 #БеларускіяФестывалі

З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, жыццярадаснасцю і гасціннасцю. Беларусы ўмеюць добра працаваць, а значыць умеюць і  патанцаваць, і паспяваць. У межах праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё " 23 студзеня вучні ДУА "Жыровіцкая сярэдняя школа" не толькі здзейснілі віртуальнае падарожжа па пляцоўках беларускіх фестываляў ад "Александрыі" да "Мотальскіх прысмакаў", ад  "Сожскага карагоду" да "Вішнёвага фестывалю", але і ўжывую пазнаёміліся з удзельніцай міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" і пераможцай рэспубліканскага фестывалю беларускай паэзіі і песні "Маладзечна- 2024" Алесяй Адамчык. Госця з задавальненнем прэзентавала вучням некалькі музычных нумароў, адказала на хвалюючыя пытанні навучэнцаў, падзяліўшыся таямніцамі жыцця творчага чалавека. 
Жывая дыскусія, прысвечаная беларускім фестывалям, стала чарговым крокам да папулярызацыі беларускай культуры сярод падлеткаў і моладзі,  садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра культурную і мастацкую спадчыну роднай Беларусі

 
30.01.2026  #Дзеньнароднайпесні

У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" у пачатковай школе паспяхова адбыўся #Дзеньнароднайпесні, прысвечаны захаванню і развіццю беларускай фальклорнай спадчыны. 

Вучні малодшых класау́ з  вялікім энтузіязмам выконвалі песні, вывучаныя разам з настаўнікамі музыкі. 

Дзень народнай песні стаў не толькі святам музыкі, але і магчымасцю для кожнага вучня лепш пазнаёміцца з багатай спадчынай беларускага фальклору, адчуць сувязь пакаленняў і ўзбагаціць свае веды аб нацыянальнай культуры.

 

06.02.2026 #Беларусьтурыстычная

6 лютага ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” для вучняў пачатковых класаў прайшло займальнае мерапрыемства «Беларусь турыстычная»,  накіраванае на  пашырэнне ведаў пра багатую гісторыю і прыроду нашай краіны.

Вучні адправіліся ў віртуальнае падарожжа па самых знакамітых кутках Беларусі: «наведалі» велічныя замкі ў Міры і Нясвіжы, паслухалі легенды пра іх жыхароў, а потым зазірнулі ў госці да зуброў у Белавежскую пушчу. Асаблівую ўвагу надалі гераічным старонкам гісторыі, узгадаўшы мужнасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Завяршылася сустрэча віктарынай «Знаўцы роднага краю». Вучні паказалі выдатныя веды і зрабілі выснову: каб пабачыць сапраўдныя цуды, не трэба ехаць далёка — яны зусім побач, у нашай роднай Беларусі!

 
13.02.2026#Распакоўкапабеларуску

У межах рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, свае" прайшла акцыя #Распакоу́ка па-беларуску.

Вучні прынеслі тавары беларускіх брэндаў — ад ежы да побытавых рэчаў — і распакоўвалі іх, апавядаючы пра вытворцу, склад, дызайн упакоўкі і, вядома, усё гэта на беларускай мове.

Такая форма дапамагла не толькі даведацца больш пра родную прамысловасць, але і натуральна практыкаваць мову ў жывым, непрымусловым фармаце. Дзякуй усім удзельнікам за энтузіязм і любоў да Беларусі!

20.02.2026#ЧытаеБеларускаеПа-беларуску

Чытаем беларускае па-беларуску (глядзець тут)

27.02.2026#Маміныбліночкідлядачушкіісыночка

“Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка”: свята беларускіх традыцый у 3-4 класах

27 лютага у рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў 3-4 класах прайшло мерапрыемства “Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка”.

Вучні даведаліся пра традыцыі беларускай кухні, гісторыю бліноў і іх ролю ў сямейных абрадах. Галоўнай падзеяй стала частаванне духмянымі блінцамі, якія нагадалі дзецям пра хатні ўтулак і матчыну любоў.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы і пакінула ў дзяцей прыемныя ўражанні ад роднай культуры і мовы.

06.03.2026 #Духоўнаяпрыгажосцьбеларускайжанчыны

В рамках проекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” 6 марта 2026 в 5 классе прошло мероприятие “Духоўная прыгажосць беларускай жанчыны”. Началось мероприятие с ответа на вопросы: что значит духовная красота? Ребята по очереди отмечали качества, которые присущи этому понятию, объясняя свой выбор. Ребята узнали о том, какой след оставили белорусские женщины после себя в разные исторические эпохи: от Ефросинии Полоцкой до Марины Василевской. В ходе мероприятия ребята раскрыли многогранный образ женщины как хранительницы языка, культурных традиций и семейных ценностей. В конце мероприятия учащиеся пришли к выводу, что во все времена белорусская женщина была и остается символом мудрости, терпения, любви, хранительницей семьи.

13.03.2026#РаспакоўкаПа-Беларуску

13 сакавіка ў нашай школе адбылася яркая і карысная падзея. У рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца — роднае, сваё" прайшла тэматычная акцыя #Распакоўка па-беларуску.

Галоўным дэвізам сустрэчы сталі словы: "Беларускія прадукты — наш гарачы выбар". Вучні разам з педагогамі абмяркоўвалі важнасць падтрымкі айчынных вытворцаў. Што мы купляем? Чытаем этыкеткі? Звяртаем увагу на радок "Вытворца"? Менавіта на гэтыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі акцыі.

Было адзначана, што выбар беларускіх тавараў — гэта не толькі падтрымка мясцовай эканомікі, але і гарантыя якасці і свежасці прадуктаў на нашым стале. Такія мерапрыемствы вучаць быць свядомымі спажыўцамі і ганарыцца тым, што створана ў роднай краіне.

20.03.2026#ПаэтычныКруізУМелодыях

Паэзія - гэта музыка душы, а музыка - паэзія гукаў. Калі жывое беларускае слова знаходзіць сваю мелодыю, тады нараджаецца песня.

20 сакавіка вучні ДУА "Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна" ўключыліся ў праект "Кожная пятніца - роднае, сваё " пад дэвізам "Паэтычны круіз у мелодыях" і прынялі актыўны ўдзел у літаратурна-музычнай віктарыне "Слова, што стала песняй".  Удзельнікам гульні прапанавалася складанае, але захапляльнае выпрабаванне: пачуўшы ўрывак вядомай беларускай песні,  назваць яе выканаўцу і знайсці сувязь паміж тэкстамі песень і літаратурнымі творамі.

Вучні з запалам адгадвалі радкі з твораў Якуба Коласа і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Генадзя Бураўкіна,  пакладзеныя на музыку, дыскутавалі пра сучасных фолк-выканаўцаў і нават самі спрабавалі імправізаваць, падбіраючы рыфмы да вядомых мелодый

 
27.03.2026

У пятніцу, 27 сакавіка, у нашай школе у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё»,  прайшла акцыя, прысвечаная тэатральным студыям Беларусі. Вучні змаглі пагрузіцца ў атмасферу тэатральнага мастацтва і адкрыць для сябе новыя творчыя гарызонты.

03.04.2026#ДзеньТрапныхБеларускіхЖартаў

Смех - справа сур'ёзная, асабліва на роднай мове!

Сёння наш першы клас пагрузіўся ў мора ўсмешак і пазітыву. У рамках акцыі «Кожная пятніца - роднае, сваё» мы правялі мерапрыемства «Дзень трапных беларускіх жартаў»!

Здавалася б, жарты - гэта проста весела, але для нашых вучняў - гэта яшчэ і важны крок да знаёмства з культурай і мелодыкай роднай гаворкі. Вучні з такой рызыкай дзяліліся смешнымі гісторыямі, спрабавалі расказваць кароткія пацешныя чатырохрадкоўі і даведаліся, што беларуская мова можа быць такой вяселай і шчырай!

Мы пераканаліся: гумар аб'ядноўвае, а роднае слова сагравае. Няхай цікавасць да нашай спадчыны жыве ў сэрцах дзяцей не толькі па пятніцах!

 
10.04.2026

Пятніца, 10 красавіка, прайшла пад дэвізам  "Перакладчыцкі вінегрэт" і стала працягам праекту "#Кожная пятніца – роднае,  сваё!" З дапамогай настольных гульняў на роднай мове ўдалося разнастаіць вучэбны працэс і пры­віць вучням цікавасць да роднага слова, пашырыць слоўнікавы запас і развіць крэатыўнае мысленне.

Вучні 7 і 10 класаў праявілі кемлівасць і назіральнасць, актыўна ўключыўшыся ў гульні "Лексічны калейдаскоп", "Незнаёмцы".

17.04.2026#СімфоніяБеларускагаТанца

17 красавіка ў 6-м класе прайшло незвычайнае і вельмі энергічнае мерапрыемства ў межах акцыі “Кожная пятніца, роднае, сваё” — “Сімфонія Беларускага Танца”.

Вучні здзейснілі сапраўднае падарожжа ў свет народнай культуры. Шасцікласнікі даведаліся, што нашы продкі праз танец выказвалі свае пачуцці, распавядалі пра працу і нават жартавалі. Мы пагутарылі пра гісторыю такіх знакамітых танцаў, як «Лявоніха», «Крыжачок» і «Бульба».

Мерапрыемства паказала: традыцыі жывуць да таго часу, пакуль мы імі цікавімся. Разам мы захоўваем нашу спадчыну і вучымся адчуваць рытм роднай зямлі.

 

У рамках акцыі "Кожная пятніца - роднае, свае" вучні 2 класа правялі мерапрыемства "Сімфонія беларускага танца ". 

Падчас відэаэкскурсу «Вытокі беларускага танца», дзеці даведаліся, што танец для беларусаў заўсёды быў не проста забавай, а спосабам адлюстравання жыцця, працы і характару народа. Пазнаёміліся з асаблівасцямі такіх славутых танцаў, як «Лявоніха», «Юрачка», «Крыжачок», "Бульба".

На слых адгадвалі мелодыі беларускіх народных інструментаў (дуды, цымбалаў, гармоніка), якія суправаджаюць народныя танцы.

Мерапрыемства «Сімфонія беларускага танца» паказала, што сучасныя дзеці з вялікай цікавасцю адносяцца да сваіх каранёў.

Свидетельство регистрации в государственном регистре информационных ресурсов № 4142646325 от 02.03.2026

© 2026 РУП Белтелеком