20 студзеня навучэнцы ДУА "Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна" сталі актыўнымі ўдзельнікамі трэцяй рэспубліканскай канферэнцыі "Крок у навуку", якая адбылася ў Мінску на базе Нацыянальнай акадэміі навук. Канферэнцыя была прымеркавана да Дня беларускай навукі і праводзілася з мэтай пошуку навучэнцаў, што цікавяцца навуковай дзейнасцю, развіцця імі навыкаў прэзентацыі рэзультатаў даследаванняў, фарміравання ў юных даследчыкаў прадстаўлення аб сучасных дасягненнях беларускай навукі. Свой крок у навуку ў секцыі "Мовазнаўства" здзейснілі Бякрэнь Юліяна - дыплом ІІІ ступені (навуковы кіраўнік Куляшова Наталля Аляксееўна) і Жалевіч Аляксандра - дыплом "За лепшы даклад" (навуковы кіраўнік Адамчык Наталля Аляксандраўна). У секцыі "Фізіка" Чарвякоў Арсеній Сямёнавіч адзначаны сертыфікатам ўдзельніка (навуковы кіраўнік Зіміч Уладзімір Мікалаевіч).