23 студзеня ў навучэнцы пачатковай школы прынялі удзел ва ўпадабанай ўсім акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё». І на гэтым тыдні мы адправіліся ў займальнае падарожжа па самых яркіх і самабытных фестывалях Беларусі!
Беларусь — гэта не толькі край азёр і лясоў, але і краіна з найбагацейшымі традыцыямі. Разам з дзецьмі мы даведаліся:
Дзе ў Беларусі можна сустрэць сапраўдных майстроў на «Славянскім базары».
Чаму Шклоў лічыцца сталіцай агурка і як там праходзіць вясёлае свята.
Пра самы салодкі фестываль — «Вішнёвы фестываль» у Глыбокім.
Як гучаць народныя напевы на свяце «Александрыя збірае сяброў».
Вучні не толькі слухалі, але і дзяліліся сваімі ўражаннямі: хтосьці ўжо бываў на такіх святах з бацькамі, а хтосьці натхніўся на будучыя паездкі па роднай краіне.
Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям адчуць сувязь са сваімі каранямі і гонар за нашу культуру. Бо ведаць сваё, роднае — гэта не толькі важна, але і неверагодна цікава!