27 лютага у рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў 3-4 класах прайшло мерапрыемства “Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка”.
Вучні даведаліся пра традыцыі беларускай кухні, гісторыю бліноў і іх ролю ў сямейных абрадах. Галоўнай падзеяй стала частаванне духмянымі блінцамі, якія нагадалі дзецям пра хатні ўтулак і матчыну любоў.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы і пакінула ў дзяцей прыемныя ўражанні ад роднай культуры і мовы.