27 красавіка у Слонімскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
У гэтым годзе конкурс прайшоў пад дэвізам: “Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці – у сэрца Радзімы”.
Сярод пераможцаў вучні нашай школы. Так, вам ўзроставай катэгорыі 1-4 класы Дыпломам 2 ступені ўзнагароджаны Бонда Назар (кіраўнік Ракевіч Таццяна Анатольеўна), ва ўзроставай катэгорыі 5-6 класы - Саланкова Аляксандра (кіраўнік Адамчык Наталля Аляксандраўна), ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы - Зінчанка Вера (кіраўнік Куляшова Наталля Аляксееўна).
Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю! Жадаем творчага натхнення і поспехаў!