14 ліпеня 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся ўрачысты паўфінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
Сёлета творчы праект прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі і аб'яднаў таленавітых дзяцей і моладзь з усіх куткоў нашай краіны.
У гэтым годзе за права выступіць у фінале змагалiся 28 лепшых удзельнікаў – пераможцы рэгіянальных адборачных тураў. Юныя чытальнікі прадэманстравалi сваё майстэрства, выконваючы творы беларускай класічнай літаратуры, у тым ліку творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны.